У 4:37 раніцы ў міліцыю паведамілі, што невядомы адрывае на стаянцы ад машын дворнікі, ломіць люстэркі, б'е шкло. На месца прыбыла група затрымання, аднак мужчына да таго часу ўжо сышоў. Нягледзячы на гэта, падазраванага неўзабаве знайшлі. У тую ноч прайшоў снег, на якім былі добра бачныя сляды каля машын. Па іх міліцыянеры дайшлі да дома хулігана.

36-гадовы рэчычанін быў моцна п'яны, таму матывы свайго ўчынку растлумачыць не мог. Усяго былі пашкоджаныя восем машын.

Распачатая крымінальная справа па факце хуліганства.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?