Суд абраў для Аляксея Навальнага меру стрымання ў выглядзе арышту на 30 сутак. Пасяджэнне праходзіла ў 2-м аддзеле паліцыі горада Хімкі, куды Навальнага даставілі з аэрапорта Шарамеццева, дзе яго затрымалі пры праходжанні памежнага кантролю 18 студзеня.

Разгляд справы апазіцыянера аб парушэнні ім рэжыму выпрабавальнага тэрміну прызначаны на 29 студзеня. Навальны быў затрыманы ў зоне памежнага кантролю аэрапорта Шарамеццева 17 студзеня адразу ж пасля прыбыцця ў Расію з Нямеччыны, дзе ён са жніўня праходзіў лячэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0