Гомельскі рачны порт упершыню пачаў перавозкі пасажыраў на цэнтральны гарадскі пляж.

Гэта звязана з закрыццём на капітальны рамонт пешаходнага моста цераз раку Сож, які вядзе на пляж з цэнтральнага парка. Судна пачынае курсіраваць у 8.30, апошні рэйс ажыццяўляецца ў 17.30. Прагулачны цеплаход ходзіць з інтэрвалам у адну гадзіну, кошт білета ў адзін бок — 1 тысяча рублёў.

Пешаходны мост цераз раку Сож пабудаваны ў Гомелі ў 1970 годзе і мае агульную працягласць 293 метры. У адпаведнасці з распараджэннем Гомельскага гарвыканкама з 15 красавіка 2009 года рух па мосце закрыты ў сувязі з небяспекай узнікнення аварыйных сітуацый — выклікае заклапочанасць трываласць канструкцый і карозія вузлоў пралётнага збудавання.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0