«Сёння савет IIHF аб'явіў аб пераносе чэмпіянату свету па хакеі. Гэта перамога, бо не будзе дадатковай хвалі рэпрэсій дзеля «зачысткі» горада перад ЧС. Гэта перамога, бо ў Лукашэнкі не атрымалася зрабіць выгляд, быццам у яго ўсё пад кантролем. Гэта перамога, бо беларусы дамагліся свайго — і зрабілі гэта разам.

Гэта перамога Аляксандры Герасімені і Фонду спартыўнай салідарнасці. Яны актыўна працавалі з федэрацыяй і яе партнёрамі, вялі перамовы і заклікалі не легітымізаваць рэжым, што прайграў выбары.

Гэта перамога беларускай дыяспары. Беларусы ў розных краінах выходзілі на пікеты ля штаб-кватэр IIHF і спонсараў чэмпіянату, дапамагалі замежным СМІ пісаць пра тое, што адбываецца. Яны дзякавалі Škoda, Nivea і Tissot за адмову спансіраваць чэмпіянат, які служыць шырмай для страшнага гвалту з боку рэжыму.

Гэта перамога міжнароднай каманды Кабінета прадстаўнікоў, якая на кожнай сустрэчы з замежнымі дыпламатамі казала, як нам важная іх падтрымка.

Гэта перамога кожнага беларуса, які ведае, што хакей — гэта гульня, і беларусы не збіраюцца гуляць са злачынцамі.

Гэта наша агульная перамога.

Вось што адбываецца, калі людзі аб'ядноўваюцца. Я веру, што разам мы здольныя вызваліць палітвязняў і не даць ператварыць нашу краіну ў «лагер». Дарагія беларусы, разам мы вернем закон і сумленныя выбары. І вось тады мы з радасцю правядзём чэмпіянат і запросім на яго ўсіх нашых міжнародных партнёраў і сяброў, якіх сёлета стала нашмат больш», — заявіла палітык.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?