Беларусь можа атрымаць статус назіральніка ў Радзе дзяржаваў Балтыйскага мора.

Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. «Мы лічым, што

Беларусь, хоць і не мае доступу да мора, аднак гістарычна і геаграфічна ўсё ж з’яўляецца ў некаторай ступені прыбалтыйскай краінай»,
-- сказаў дыпламат. Кажучы пра магчымасць атрымання Беларуссю назіральніка ў Радзе дзяржаваў Балтыйскага мора, С. Эрыксан адзначыў: «Калі ўсё будзе добра, то гэта вырашальнае пытанне».

***

Рада дзяржаваў Балтыйскага мора была ўтвораная ў 1992 годзе. У яе ўваходзяць Германія, Данія, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Расія, Фінляндыя, Швецыя, Эстонія, Ісландыя, а таксама Еўракамісія. На сёння сем краінаў маюць статус назіральнікаў: ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Нідэрланды, Славакія, Украіна. Мэтамі Рады з’яўляецца садзейнічанне супрацоўніцтве краінаў, што прылягаюць да Балтыйскага мора, у сферы палітыкі, эканомікі, таваразвароту, правоў чалавека, навакольнага асяроддзя і г.д.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0