Здарэнне адбылося ў 07:45 у раёне прыпынку Чыгладзэ. У абодвух напрамках з-за пашкоджання кантактнай сеткі адбылося спыненне руху тралейбусаў на маршрутах №10, 14, 33, 38, 39, 55, 58, 77.

Рух тралейбусаў маршрутаў №14, 58 быў арганізаваны па вул. Прытыцкага, Кальварыйскай, маршрутаў №33, 55 — да дыспетчарскай станцыі «Вяснянка», маршрутаў №10, 38, 39, 77 — да ДС Масюкоўшчына, маршруту №38 — па вул. Няміга, Кальварыйская ў напрамку ДС Сухарава, маршруту №55 — па вул. Прытыцкага, Кальварыйская, Няміга, пл. Бангалор у напрамку разваротнага кальца Акадэмічная.

Быў арганізаваны часовы аўтобусны маршрут №38т «Ст.м.Пушкінская — пл. Бангалор».

У 11.20 рух быў адноўлены.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?