Зараз асноўным месцам спаборніцтваў можа стаць Арэна-Рыга. Фота з Вікіпедыі

Такое меркаванне ТАСС выказаў генеральны сакратар Латвійскай федэрацыі хакея Вестурс Казіёлс.

У панядзелак рада IIHF пазбавіла Беларусь права прыняць у 2021 годзе матчы чэмпіянату свету, які павінен прайсці з 21 мая па 6 чэрвеня ў Мінску і Рызе. Зараз усе матчы чэмпіянату свету могуць перанесці ў Латвію, якая першапачаткова павінна была прымаць турнір разам з Беларуссю.

«Я ніколі не радаваўся таму, што ў кагосьці штосьці адабралі, ці то шакалад, ці ўзнагароду або чэмпіянат свету. Гэта заўсёды дрэнна. Проста да гэтага ўсё ішло. На жаль, у Беларусі цяпер склалася няпростая сітуацыя, і яна шматгранная: гаворка ідзе аб такіх пытаннях, як бяспека, правы чалавека, каранавірус», — сказаў Казіёлс.

«Вельмі шкада, што нашы суседзі і партнёры страцілі чэмпіянат свету, але думаю, іншага выйсця проста не было», — дадаў ён.

Не выключана, што Латвія прыме чэмпіянат свету сумесна з Даніяй або Славакіяй. Рашэнне павінна быць прынята на працягу двух тыдняў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?