Здарылася гэта ў Жалудку, што на Гарадзеншчыне.

31 мая, пасля службы ва Ўспенскім касцёле двое дарослых і пяцёра школьнікаў выправіліся на званіцу, каб пазваніць у званы. Званілі дарослыя, а дзеці, якія ў той дзень прыйшлі да першага прычасця. З умацаванняў абарваўся самы вялікі звон, які зачапіў 12-гадовага падлетка. Хлопец нарадзіўся ў кашулі — яго адразу ж накіравалі ў рэанімацыю, а сёння ўжо перавялі ў траўматалогію.

Паводле s13.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0