— Святлана зверне ўвагу на справу Ігара Лосіка, які галадае больш за месяц, журналістаў Кацярыны Барысевіч, Кацярыны Андрэевай, Дар'і Чульцовай, медыяменеджара Андрэя Аляксандрава. Таксама яна раскажа пра справу Сяргея Ціханоўскага, па якой судзяць Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Кнігу, Яўгена Разнічэнку, і падзеліцца іншымі гісторыямі вязняў сумлення, — гаворыцца ў паведамленні.

Мае намер Ціханоўская падняць пытанне міжнароднага расследавання «злачынстваў рэжыму Лукашэнкі» і склікання фармальнай сесіі Рады Бяспекі ААН па пераадоленні крызісу ў Беларусі.

Выступіць на сустрэчы маюць намер і афіцыйныя прадстаўнікі Масквы і Мінска, паведамляе ТАСС са спасылкай намесніка пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН.

Дзмітрый Палянскі назваў правакацыяй заходніх краін арганізацыю новай сустрэчы з Ціханоўскай, бо тэмы Беларусі няма на парадку Савета Бяспекі.

— Вядома, у наяўнасці чыстай вады правакацыя з боку эстонцаў і іншых заходніх краін. Але нам ёсць што сказаць у адказ. Таму і Расія, і, наколькі мне вядома, сама Беларусь возьмуць удзел у сустрэчы, — заявіў Палянскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0