— Пра тое, што ў дамах няма цяпла, у чаце сталі пісаць яшчэ ў час працоўнага дня. Калі я вярнуўся дадому, батарэі ў кватэры практычна ўжо астылі, — распавёў нам мясцовы жыхар Ігар.

У сям'і ёсць дзеці, калі б не электраабагравальнікі, дома б ужо стала зусім холадна, кажа мужчына. Па яго словах, гарачай вады таксама няма.

Кацельня на ўвесь Фаніпаль адна, што стала прычынай яе спынення, мясцовым невядома. Ліквідаваць усе няспраўнасці і аднавіць падачу цяпла ў аварыйных службах абяцалі спачатку да восьмай вечара, цяпер кажуць, што да паўночы.