Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвым бюлетэні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), паведамляюць інфармагенцтвы.

Гэта стала рэкорднай колькасцю смяротных зыходаў з-за COVID-19 за тыдзень з пачатку пандэміі. У параўнанні з папярэднім тыднем колькасць смерцяў павялічылася на 9%. У цэлым ад каранавіруснай інфекцыі ў свеце памерлі больш за 2 млн чалавек.

Пры гэтым колькасць выяўленых выпадкаў захворвання ў свеце скарацілася на 6% у параўнанні з папярэднім тыднем, склаўшы 4,7 млн чалавек. Паводле звестак СААЗ, колькасць хворых у свеце перавысіла 94 млн.

Пры гэтым Універсітэт Джонса Хопкінса паведамляе аб 96 млн хворых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0