Мінсктранс паведамляе, што з 08:40 на вул. Я. Коласа — вул. Калініна ў абодвух напрамках з-за ДТЗ іншага транспарту спыніліся трамваі на маршрутах №1, 5, 6, 11.

Рух арганізаваны: №5 да разваротнага кола «Змітрака Бядулі»; №1, 6, 11 да ДС «Возера».

У 9:15 рух быў абноўлены.

Пазней Мінсктранс паведаміў, што ў 9:01 на вуліцы Пляханава — вул. Даўгабродская ў абодвух напрамках з-за пашкоджання кантактнай сеткі адбылося спыненне трамваяў на маршрутах №3,6,7,9. Рух трамваяў маршрутаў №3,6,7 арганізаваны да разваротнага кола «ст. м. Трактарны завод».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?