У судзе Ленінскага раёна Брэста пачаўся разгляд крымінальнай справы, абвінавачанымі па якой праходзяць 10 чалавек, у тым ліку дзве дзяўчыны. Раней ім было выстаўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 342. Гаворка ідзе пра падзеі, якія адбываліся 13 верасня: маштабная акцыя пратэсту ў той дзень скончылася карагодам на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава і наступным разгонам пратэстоўцаў вадамётам. Праз два дні ва УСК па Брэсцкай вобласці завялі крымінальную справу аб масавых беспарадках, паведамляе «Брэсцкая газета».

Разглядае справу суддзя Святаслаў Каліна. Пасяджэнне пачалося з паўгадзіннай затрымкай — зала не змагла змясціць усіх удзельнікаў працэсу і тых, хто хацеў прысутнічаць, усім, каму не хапіла месцаў, давялося пакінуць памяшканне.

На лаве падсудных — Мікалай Федарэнка, Яраслаў Ярашук, Яўген Каўпачык, Віктар Дзенісенка, Віталь Літвін, Максім Жараў, Марына Глазава, Вадзім Варановіч, Аляксей Якубук і Марына Сірацан.

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з 10 падсудных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. «Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — 40 рублёў 37 капеек».

Некаторыя абвінавачаныя, як настаўніца Марына Глазава, цалкам прызналі сваю віну, частка з іх прызналі віну часткова і некалькі чалавек заявілі, што вінаватымі сябе не лічаць.

Першым паказанні даў Мікалай Федарэнка. Ён кажа, што ў той дзень сядзеў у кавярні, убачыў вялікую калону пратэстоўцаў і вырашыў далучыцца да натоўпу. У карагодзе не ўдзельнічаў, але перашкаджаў руху транспарту. Сваю віну прызнаў цалкам.

Віталь Літвін сказаў, што далучыўся да пратэстоўцаў у раёне ЦУМа. Людзі смяяліся, размаўлялі: «Было выдатна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0