У заяве адзначаецца пагаршэнне стану здароўя Лосіка пасля 6 тыдняў галадоўкі, абвешчанай 15 снежня ў знак пратэсту супраць зняволення, якое доўжыцца ўжо паўгода. Яму інкрымінуюцца злачынствы, прысуд за якія можа пагражаць зняволеннем да 8 гадоў.

Прэзідэнт медыякарпарацыі Тэд Ліпень выказаў глыбокую занепакоенасць пагаршэннем стану здароўя Лосіка і паўтарыў неаднаразовыя заклікі кіраўнікоў карпарацыі да яго неадкладнага вызвалення.

«Ігар Лосік нічога не зрабіў, каб заслужыць гэты лёс, акрамя як імкнуўся быць адказным журналістам і летапісцам падзей у Беларусі. Лосік ніколі не павінен быў быць арыштаваны і адлучаны ад сям’і. Беларускія ўлады павінны зразумець, што выправіць гэтую страшную несправядлівасць можа быць ужо позна», — заявіў Тэд Ліпень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0