Пра гэта ён паведаміў у сваім Telegram-канале.

Паводле яго слоў, на ўскраіне чачэнскага сяла Катар-Юрт была праведзена спецаперацыя, у выніку якой знішчылі банду Аслана Бютукаева з шасці чалавек, якія знаходзіліся ў федэральным вышуку.

Кіраўнік Чачні распавёў, што спецаперацыю даўно спланавалі і ён асабіста браў удзел у распрацоўцы плана. Бандгрупе пры гэтым двойчы ўдавалася сыходзіць ад пераследу і сутычкі. Трэці раз падазраваным схавацца не ўдалося, некаторыя з баевікоў, знішчаных на месцы, ужо апазнаныя.

Кіраўнік Чачні таксама адзначыў, што асабіста паведаміў Уладзіміру Пуціну аб паспяховым знішчэнні банды, а той павіншаваў з паспяховай спецаперацыяй.

Аслан Бютукаеў разам з Доку Умаравым узяў на сябе адказнасць за тэракт у маскоўскім аэрапорце Дамадзедава 24 студзеня 2011 года, калі загінулі 37 чалавек. Следчы камітэт завочна абвінаваціў яго ў стварэнні ўстойлівай узброенай групы і злачыннай суполкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0