Меркаванні

Хіжынкова: Азаронкі, Хараўцы і Мукавозчыкі, вашы прозвішчы ўжо папоўнілі спіс хадзячых назваў

Экс-прэс-аташэ брэсцкага «Дынама» і Міс Беларусь Вольга Хіжынкова выказалася аб дзяржаўных прапагандыстах.

«У пытаннях аб'ектыўнасці давяраю выключна ўласным вачам і вушам. Але нават у даакрэсцінскія ў маім жыцці часы рэпартаж з тых месцаў выклікаў скепсіс, што нядзіўна.

Спроба зірнуць на знаёмыя інтэр'еры ўжо пасля вызвалення з трэскам правалілася на моманце, дзе арыштантам прапануецца заняцца гімнастыкай ва ўнутраным дворыку для прагулак.

Дык вось, карэспандэнт Азаронак. Калі б тваёй мэтай быў аб'ектыўны рэпартаж, то ты не мог бы не заўважыць сляды ад чалавечых далоняў на бетоннай сцяне па ўсім перыметры панадворка. Адбіткі далоняў на вышыні чалавека, які стаяў не ва ўвесь рост, а на каленях.

Гэтыя адбіткі я і кожны, хто бываў у гэтым дворыку, бачылі ўласнымі вачыма. Іх нават не патурбаваліся змыць або зафарбаваць.

Так ужо атрымалася, што прырода ўзнікнення гэтых адбіткаў мне таксама добра вядомая. Два маіх сябра прастаялі там сярод іншых хлопцаў на каленях усю ноч 9 і 10 жніўня. Проста ўлічвай такія дробязі ў наступным сваім кіно, Грыша.

Кожны вольны вырашаць, дзе чэрпаць інфармацыю, каго ці ў што верыць. Асабліва, калі гэта тычыцца пашырэння кругагляду ў той частцы, якая адказвае на пытанне, як далёка гатовая пайсці дзяржпрапаганда ў жаданні павесці за сабой людзей, якія не ўмеюць бачыць, чуць і думаць.

Гэта ўсё да таго, што насуперак усім намаганням, СМІ, якім давяраюць, як і імёны сумленных журналістаў, не маюць патрэбы ў статусах. Чытаць і глядзець іх будуць нават на плоце, калі не застанецца іншых медыяпляцовак.

Азаронкі, Хараўцы і Мукавозчыкі, чытайце ўважліва не толькі граматы і разнарадкі з указаннямі «зверху», але і класіку. Вашы прозвішчы ўжо папоўнілі спіс хадзячых назваў. Дзякуючы вам у нас ужо ёсць свае Скалазубы і Малчаліны».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць