Грамадства

«Білі, дубінку ў ж*пу засоўвалі». Жыхар Мінска ў судзе заявіў пра нялюдскія здзекі ў Ленінскім РУУС

У судзе Ленінскага раёна Мінска 19 студзеня пачаўся суд па справе аб нанясенні цялесных пашкоджанняў супрацоўніку АМАПа, паведамляюць naviny.by.

Віктар Барушка ў судзе. Фота Сяргея Сацюка / naviny.by

32-гадовага Віктара Барушку абвінавачваюць у «наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання ў дачыненні да асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці». З 18 кастрычніка Барушка знаходзіцца пад вартай.

У Барушкі вышэйшая адукацыя, ён індывідуальны прадпрымальнік.

Калі ён расказваў аб тым, што з ім было пасля затрымання, плакалі ўсе, хто знаходзіўся ў зале ў якасці слухачоў.

Паводле версіі абвінавачвання, Віктар Барушка 18 кастрычніка 2020 года ўдзельнічаў у акцыі пратэсту на Партызанскім праспекце ў Мінску. Супрацоўнікі АМАПа спрабавалі яго затрымаць, ён аказаў супраціў аднаму з іх і ўжыў у дачыненні да яго гвалт, а менавіта ўдарыў «целам у цела і нагой у нагу».

Барушка не прызнаў віну. Ён распавёў, што ў раёне велазавода на Партызанскім праспекце ішоў з нядзельнага маршу.

Калі ўбачылі сілавікоў, усе пачалі ўцякаць.

«Я пачаў уцякаць, баяўся за сваё жыццё, ратаваўся. Адчуў, што мне зрабілі падсечку справа ззаду. Упаў і ўбачыў берац сілавіка. Я ўпаў на спіну, супрацоўнікі паднялі мяне за выцягнутыя рукі», — распавёў Барушка.

Далей яго адвялі ў аўтазак, дзе было шасцёра мужчын у трохмеснай камеры, забралі тэлефон, гадзіннік. Паехалі, потым раптам спыніліся:

«Сілавікі пачалі шукаць чалавека ў сіняй куртцы. Пазней мяне апазнавалі па сіняй куртцы яшчэ шэсць разоў. Потым мяне пазначылі — лоб, рукі і байку размалявалі чырвонай фарбай з балончыка. Потым усіх выпусцілі, а мяне, як я потым даведаўся, прывезлі ў Ленінскі РУУС. Адвялі на допыт, сказалі, што ў іх ёсць відэа маіх удараў у дачыненні да міліцыянта. Я папрасіў адваката. Спыталі на камеру імя і прозвішча, ці ёсць пытанні і прэтэнзіі да супрацоўнікаў міліцыі. Адказаў, што няма».

Далей у памяшканне, дзе ён знаходзіўся, зайшоў хлопец у масцы, Барушку надзелі мяшок на галаву.

Суддзя перапыніла Барушку: «Калі прэтэнзіі да АМАПа, гэта іншы суд».

Аднак Барушка дарасказаў — яго трымалі ў нейкім памяшканні, падобным на душавую:

«Білі, дубінку ў ж*пу засоўвалі. Пасля гэтага я правёў 12 дзён у рэанімацыі БХМД. Ногі былі такія апухлыя, што не мог зняць джынсы. Калі мяне білі, я аберагаў левую нагу. Мне мянялі звязкі на левай назе, я не мог ёю ўдарыць».

Адказваючы на пытанне, чаму ён не пісаў скаргу, Барушка сказаў, што паколькі да гэтага часу не ўзбуджаная ніводнай крымінальнай справы па фактах неправамерных жорсткіх дзеянняў сілавікоў, не бачыць у гэтым сэнсу.

У судзе абвешчаны перапынак да 10 раніцы 20 студзеня.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку32

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?2

У Італіі адмянілі выступ расійскага дырыжора Валерыя Гергіева2

Ізраіль пачаў наземную і паветраную аперацыю ў цэнтры сектара Газа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць