Крышціяну Раналду стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі футбола — у яго 760 галоў
Паводле статыстыкі шэрагу крыніц, іншыя кажуць, што да абсалютнага рэкорду яшчэ 40 галоў.

Форвард «Ювентуса» Крышціяну Раналду забіў «Напалі» ў Суперкубку Італіі і дапамог камандзе заваяваць гэты трафей (2:0). Гэты гол стаў для партугальца 760-м за клуб і зборную ў афіцыйных матчах, піша sports.ru.
Squawka і шэраг іншых крыніц адзначаюць, што па гэтым паказчыку Раналду абышоў экс-форварда зборных Аўстрыі і Чэхаславакіі Ёзэфа Біцана (759 галоў). Следам за імі ідзе Пеле (757 мячоў).
Праўда, іншыя крыніцы кажуць, што ёсць і іншыя звесткі па колькасці забітых мячоў у Біцана, Пеле і іншых бамбардзіраў мінулых гадоў.
Напрыклад, па падліках Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation (RSSSF), Біцан забіў 805 галоў, экс-форвард зборнай Бразіліі Рамарыа — 772, Пеле — 767.
-
Трэнер, які прывёў клуб да срэбра ў чэмпіянаце Беларусі, будзе трэніраваць каманду з пятага дывізіёна першынства Польшчы
-
Форвард мінскага «Дынама» Дылан Дзюбэ і яшчэ чатыры хакеісты прызнаныя невінаватымі па справе аб сэксуальным гвалце
-
Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый
Каментары