Культура

Рахункі двух беларускіх выдавецтваў заблакаваныя. Як ім можна дапамагчы

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі ДФР. Дырэктара Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер рахункі выдавецтва заблакаваныя. Заблакаваныя рахункі і выдавецтва «Кнігазбор», Генадзя Вінярскага таксама адвозілі ў ДФР.

Першай кнігай выдавецтва «Янушкевіч», выдадзенай у 2021 годзе, павінна была стаць аповесць нямецкага пісьменніка Адфрыда Пройслера «Крабат», якую пераклаў на беларускую мову Сяргей Матырко. Яна арыентавана на падлеткаў, але можа быць цікавая і дарослым, піша Tut.by.

Адна з кніг выдадзеных «Янушкевічам» пераклад польскага бестселера «Акулярнік» Катажыны Бонды. Фота Ганны Кісліцынай

Але выхад гэтага выдання адкладаецца. З-за блакавання рахункаў «мы не можам плаціць друкарням. Праз гэта выхад новых кніг пакуль спыняецца» — напісаў супрацоўнікі выдавецтва на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Тая ж сітуацыя — і ў выдавецтве «Кнігазбор».

— У нас таксама арыштаваныя рахункі. На прыбытак адчыненыя — на расход заблакаваныя, - паведаміў дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі.

Пры гэтым сайт januskevic.by па-ранейшаму працуе. А значыць, з дапамогай яго можна купляць кнігі.

Выданні «Кнігазбору» прадаюцца праз кнігарні і прыватных распаўсюднікаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі7

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі7

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць