Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва «Манцамэ».

«Гэта правільна, што маладыя людзі выйшлі на вуліцы, каб выказаць шкадаванне ўраду. Дзяржава павінна быць усёвідушчай і ўсёслухаючай. Таму народ сказаў сваё слова ўраду і запатрабаваў справядлівасці і адказнасці ад прэм'ер-міністра», — сказаў ён.

Раней пра адстаўку абвясцілі таксама віцэ-прэм'ер, кіраўнік Дзяржаўнай надзвычайнай камісіі па барацьбе з каранавірусам Янгугійн Садбаатар і кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Тагтмалын Мунхсайхан.

19 студзеня ў сацыяльных сетках з'явілася відэа, на якім бачна, як жанчыну і дзіця, якое толькі нарадзілася, пераводзяць з радзільні ў інфекцыйную бальніцу без цёплай вопраткі, абутку і сродкаў індывідуальнай абароны. Парадзіху вырашылі перавесці ў іншую медустанову з-за знойдзенага ў яе каранавіруса. Відэа выклікала грамадскі рэзананс. Пасля гэтага ў цэнтры Улан-Батара прайшла акцыя пратэсту.

Паводле апошніх даных Міністэрства аховы здароўя Манголіі, у краіне выяўлена 1584 выпадкі заражэння каранавірусам, ачунялі 1046 чалавек.