Актывісты маладзёвай фракцыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) Любоў Каменева, Ірына Губская і Зміцер Тамковіч былі затрыманыя асобамі ў цывільным на праспекце Машэрава. Маладыя хрысціянскія дэмакраты хацелі нагадаць мінчанам пра тое, што сёння адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, і прыцягнуць увагу да праблемы абортаў у Беларусі.

Яны вывешвалі расцяжку з надпісам «Дзякуй Богу! Твая маці не зрабіла аборт...» над праспектам Пераможцаў. Зазначым, што тут праходзіць штодзённы шлях на працоўнае месца прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Да іх падскочылі людзі ў цывільным. Па затрыманні іх перадалі нараду міліцыі, які павёз іх у Цэнтральны РУУС.

Такім чынам БХД распачала тыднёвую серыю акцыяў у абарону сямейных каштоўнасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?