У Астраўцы мужчыну далі год калоніі за абразу Лукашэнкі і Караева ў тэлеграме
Мужчына 1 верасня ў адным з тэлеграм-каналаў напісаў на адрас Лукашэнкі «тэкставы каментар, які па сваёй форме быў непрыстойны і па змесце зневажальны».
А 28 кастрычніка пракаментаваў зварот міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева і напісаў у тэлеграме на яго адрас «непрыстойны па форме і зневажальны па змесце каментар, які супярэчыць агульначалавечай маралі і ўстаноўленым правілам зносін паміж людзьмі», паведамляе Гродзенскі абласны суд.
Мужчына цалкам прызнаў сваю віну. Яму прызначылі 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Каментары