У абедзены час на вуліцы Барыкіна Наталлю Юшкіну спынілі два амапаўцы і і павезлі яе дадому, дзе ўжо знаходзіўся ўчастковы іх раёна. Пазней да яго далучыліся два супрацоўнікі ў цывільным. Ёй паказалі пастанову на агляд кватэры ў сувязі з рэпостам, які Наталля зрабіла ў тэлеграме: яна падзялілася фотаздымкам, дзе яна з мужам сфатаграфаваліся са сцягам БСДП. Падчас агляду супрацоўнікі забралі два тэлефоны сямейнай пары і сістэмны блок камп'ютара.

«Падчас допыту яны мне пагражалі, што нас з мужам змесцяць у ізалятар, а нашых малых дзяцей забяруць сацыяльныя службы, — са слязамі на вачах распавядае Наталля. — Таксама дакаралі, чаму я дапамагаю, пішу палітзняволеным (яны знайшлі ў мяне ў тэлефоне паштоўку ад Сяргея Ціханоўскага), а не дзецям-сіротам у прытулках».

Падчас складання пратакола Наталля Юшкіна спрабавала патлумачыць міліцыянеру, што БСДП — легальная беларуская партыя, і яна мае права фатаграфавацца з атрыбутыкай сваёй партыі. Але гэтая аргументацыя не паўплывала на рашэнне міліцыянера скласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Агулам яна правяла ў пастарунку 8 гадзінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0