У стачкаме заявілі, што не збіраюцца весці ніякіх перамоваў з кіраўніцтвам прадпрыемства.

«Прапанова аднавіць членаў стачкі на працу — гэта шырма для нарвежскай кампаніі Yara для заключэння новага кантракта. А таксама спроба разваліць стачку», — гаворыцца ў заяве.

Абмяркоўваць спыненне стачкі ў стачкаме гатовыя толькі пры выкананні патрабаванняў:

— прызнаць вынікі выбараў 09.08.2020 года несапраўднымі;

— спыніць пераслед за грамадзянскую пазіцыю;

— вызваліць усіх палітычных зняволеных і ўдзельнікаў мірных пратэстаў;

— завесці крымінальныя справы ў дачыненні да супрацоўнікаў сілавых структур, якія парушалі закон;

— правесці новыя сумленныя выбары;

— прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку і Лідзію Ярмошыну да адказнасці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?