«У снежні ўжо была заведзеная адна справа па ўніверсальнай юрысдыкцыі, у якой пацярпелым прызнаны беларус Максім Харошын. У найбліжэйшы час у Літве мы рыхтуем да падачы тры справы. Па адной пацярпелая — грамадзянка Літвы беларускага паходжання. Яшчэ дзве справы — па заяве беларусаў, якія падвергнуліся катаванням.

Усе, хто стаў ахвярай падобнага гвалту, могуць падаваць дакументы ў літоўскую паліцыю — і справы будуць расследавацца. Цяпер у Літве і іншых краінах шмат беларусаў, якім давялося пакінуць радзіму пасля катаванняў і пераследу. Яны павінны ведаць, што ў іх ёсць магчымасць дамагчыся правасуддзя.

У Польшчы падрыхтавана 10 спраў. Паралельна вядуцца расследаванні па катаваннях у дачыненні да грамадзян Польшчы, якія апынуліся ў Беларусі падчас пратэстаў. Сведкамі праходзяць грамадзяне Беларусі, але яны могуць быць прызнаныя і пацярпелымі.

У Чэхіі падрыхтаваныя да падачы яшчэ 10 спраў. Пацярпелымі выступаюць беларусы, якія праходзілі ў Чэхіі рэабілітацыю пасля жорсткіх збіванняў і катаванняў сілавікамі ў Беларусі.

Над зборам і падрыхтоўкай спраў працуе ініцыятыва BYPol. Яе супрацоўнікі рыхтуюць дакументы, правяраюць паказанні і праводзяць папярэднюю праверку».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?