«Беларуськалій» паабяцаў зняць дысцыплінарныя спагнанні з работнікаў і ўзяць назад звольненых.

«Беларуськалій» гатовы ўзаемадзейнічаць з нарвежскай кампаніяй Yara на доўгатэрміновай аснове ў галіне прамысловай бяспекі і прыняць спецыялістаў кампаніі для маніторынгу вытворчых працэсаў. Акрамя таго, звольненыя раней работнікі могуць зноў быць прынятыя на працу, калі пададуць заявы.

Страйкам «Беларуськалія» адказаў кіраўніцтву прадпрыемства.

У стачкаме «Беларуськалія» адрэагавалі на абяцанне прадпрыемства зняць дысцыплінарныя спагнанні з работнікаў і прыняць звольненых назад. У стачкаме заявілі, што не збіраюцца весці ніякіх перамоў з кіраўніцтвам прадпрыемства.

Ціханоўская просіць ЕС прафінансаваць вакцынацыю беларусаў ад кавіду.

«Цягам апошніх тыдняў мы правялі серыю кансультацый з прадстаўнікамі Еўракамісіі, па выніках якіх Святлана Ціханоўская звярнулася з просьбай паспрыяць правядзенню агульнанацыянальнай кампаніі вакцынацыі беларусаў. Такая кампанія магла б выратаваць тысячы жыццяў беларусаў і спыніць распаўсюд інфекцыі», — кажа дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Святлана Ціханоўская пачала рабочы візіт у Эстонію і сустрэлася з прэзідэнтам Керсці Кальюлайд.

Ціханоўская заклікала падтрымаць пашырэнне санкцый, дадаўшы ў спісы супрацоўнікаў АМАП і ГУБАЗіК, суддзяў і бізнэсоўцаў, якія падтрымліваюць рэжым. Мікалай Карпянкоў ужо знаходзіцца ў эстонскім спісе.

У Маскве затрыманы баец MMA Аляксей Кудзін, які адправіў у накаўт сілавіка ў Маладзечне

У Маскве затрыманы баец Аляксей Кудзін. Яго чакае экстрадыцыя ў Беларусь. Чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксей Кудзін браў удзел у жнівеньскіх пратэстах у Маладзечне, у якім жыве.

У розных раёнах Мінска і Оршы прапала гарачая вада і ацяпленне.

Праблемы з ацяпленнем узніклі ў Малінаўцы, Міхалова, вуліцы Альшэўскага. Паведамляецца таксама аб праблемах з цяплом у некалькіх мікрараёнах Оршы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?