02.06.2009 / 10:12

Паўла Мажэйку ўпаўнаважылі 6

Аўтар публіцыстычнай праграмы «Госць «Белсату» прызначаны выканаўчым дырэктарам тэлеканалу.

Дырэктарка тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўская прызначыла Паўла Мажэйку выканаўчым дырэктарам. На пасаду ён заступіў 1 чэрвеня.

Павел Мажэйка нарадзіўся ў 1978 годзе ў Гродне. З 2007 г.з’яўляецца аўтарам публіцыстычнай праграмы «Госць «Белсата». Раней быў прэс-сакратаром Мілінкевіча, пасля — грамадскім лідэрам Гарадзеншчыны.

У сакавіку гэтага году журналіст заявіў пра сыход з тэлеканалу, не пагадзіўшыся з рашэннем кіраўніцтва TVP звольніць з пасады дырэктара А. Рымашэўскую. Аднак канфлікт быў вырашаны і абое засталіся працаваць на ранейшым месцы.

СП

0
Mikola / Адказаць
02.06.2009 / 10:23
Ion budze reklamai BelSata zaimacca?
0
Віталь з Менску / Адказаць
02.06.2009 / 10:28
Дарэчы, пасля гісторыі з сыходам і вяртаннем Рымашэўскай якасць працы Белсату значна падвысілася. Раней я за тыдзень праглядаў 2-3 перадачы, а зараз можна часам 2-3 за дзень паглядзець.
0
Чытач / Адказаць
02.06.2009 / 10:44
Павал Мажэйка выконвае функцыі выканаўчага дырэктара “Белсату”.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру