«Цалкам відавочна, што сітуацыя ў Беларусі не мае дачынення да Рады Бяспекі. Сітуацыя там не ўяўляе сабой ніякай пагрозы міру і бяспецы, — сказаў ён. — Гэта відавочная палітызацыя, імкненне зноў выцягнуць гэтую тэму на паверхню. Ініцыятарамі тут выступаюць нашы прыбалтыйскія калегі з Эстоніі, якія выносяць гэтую тэму на абмеркаванне не першы раз».

«Мы маглі б такім жа чынам абмяркоўваць многае іншае, што адбываецца ў свеце, але мы да гэтага не апускаемся. Мы ведаем мандат Рады Бяспекі і не прыўносім у абмеркаванне староннія тэмы», — падкрэсліў Нябензя.

22 студзеня па ініцыятыве Эстоніі, Францыі, Ірландыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і ЗША Рада Бяспекі правядзе нефармальную сустрэчу з удзелам Святланы Ціханоўскай. Пасяджэнне пройдзе па «формуле Арыа» — сустрэчы ў гэтым фармаце праходзяць не ў зале Рады Бяспекі, на іх не выпрацоўваецца ніякіх рэзалюцый або іншых афіцыйных дакументаў. Іншыя чальцы Рады пры жаданні могуць адмовіцца ад удзелу ў сустрэчы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?