Па словах дачкі Святланы, у бацькі не было каранавіруса. Некалькі дзён таму Святлана прасіла малітваў за бацьку, які ў цяжкім стане знаходзіўся ў бальніцы, піша Брэсцкая газета.
Аляксандр Марачэўскі быў актыўным удзельнікам пратэстнага руху па барацьбе з заводам. Пастаянна браў удзел у нядзельных кармленнях галубоў, такой мірнай акцыяй пратэставалі супраць завода. За гэта яго не раз прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці і каралі вялікімі штрафамі.
На апошніх прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Марачэўскі быў назіральнікам.