Віцебскэнерга
Работнікі філіяла «Аршанская ЦЭЦ» займаліся рамонтнымі работамі на аварыйным участку цепламагістралі ўсю ноч.
Аварыя адбылася на цепламагістралі на вуліцы Савецкай у 17:00 21 студзеня. У выніку без ацяплення засталася амаль палова Оршы — мікрараёны «Чаромушкі», «Усходняя», «Цэнтр», «Астроўскага», «Свярдлова», «Паўночны» і часткова жылы пасёлак ільнокамбіната.
У Мінску, нагадаем, учора вечарам без цяпла і гарачай вады засталася частка Маскоўскага раёна.