Падчас прыезду ў Мінск пераможца сёлетняга «Еўрабачання» Аляксандр Рыбак выканаў для публікі ўсім вядомую «Купалінку». Перад выступам Рыбак сказаў па‑беларуску: «Мне вельмі прыемна быць у Беларусі. Вялікі дзякуй за падтрымку».
Дзяржаўныя тэлеканалы паказвалі, як «Купалінку» падпяваў нават Аляксандр Лукашэнка, які сядзеў побач з дзвюма маладымі дзяўчатамі.
Варта адзначыць, што ў Рыбака засталося добрае беларускае вымаўленне. Спяваў ён без усялякага акцэнту.
Alexander Rybak - Kupalinka (Belarusian folk song)