Кіра Ярмыш, фота vk.com

Па словах Ярмыш, суддзя выйшла ў дарадчы пакой ужо праз чатыры хвіліны і 50 секунд пасля пачатку разгляду справы. На падрыхтоўку рашэння ў суддзі сышло каля паўгадзіны, паведамляе meduza.io.

Ярмыш затрымалі ўвечары 21 студзеня, калі ў Маскве і іншых гарадах Расіі пачалі затрымліваць паплечнікаў Аляксея Навальнага. Затрыманні праходзяць напярэдадні акцый пратэсту з патрабаваннем вызваліць Навальнага, якія намечаныя на 23 студзеня.