У нумары часопіса «Спецназ» за лістапад — снежань 2020 года выйшла гутарка з намеснікам міністра ўнутраных спраў Мікалаем Карпянковым. Аўтар — галоўны рэдактар Андрэй Дземянц'еўскі.

Мікалай Карпянкоў у цэнтры, са сцягам

Вось асобныя цытаты: 

  • «Ужо кінуты грамадству кліч і падтрыманы ў асяродку праваахоўнікаў, ухвалены кіраўніком дзяржавы — аб фармаванні дружын. З ліку ветэранаў спецпадраздзяленняў, іншых сілавых груп, якія валодаюць прыёмамі рукапашнага бою. Падчас выступленняў агрэсіўных малодчыкаў мы будзем выязджаць разам з такімі добраахвотнікамі, каб рабіць нашу краіну бяспечнай, ратаваць грамадства ад хуліганаў, недаробленых экстрэмістаў і тэрарыстаў, якія лічаць сябе гераічнымі партызанамі. Гэтых адмарозкаў мы будзем вымаць з вуліцы, прымяняючы да іх баявыя прыёмы». 
  • «Ёсць каманда: сярод сфармаваных дружын правесці патрэбныя праверкі і пры неабходнасці выдаць нашым найбольш прадрыхтаваным памочнікам смяротную і несмяротную зброю. Каб хутчэй выстаяць і навесці парадак, спакойна працягнуць паступовае развіццё нашай дзяржавы».
  • «Разважныя людзі з вуліц сышлі. Засталіся «змагары», якія, па сутнасці, сталі лішнімі ў нашым грамадстве. Яны заўсёды лайдачылі, займаліся паўбандыцтвам, шэрымі схемамі».
  • «Наша мэта — перакрыць ім каналы фінансавання. Прыбраць лідараў новаствораных арганізаваных злачынных груповак, якія збіліся ў кучу, абмяркоўваючы на дваравых чаяпіццях са стужкамі планы супраціву праваахоўным органам».
  • «За гарэлку, за наркотыкі, за невялікія грошы маргіналы гатовыя на ўсё. Яны хочуць увасобіць сваю мару: апынуцца на самым версе грамадства — без сацыяльных ліфтаў, без адукацыі, без працы, не напружваючыся. Скарыстацца хаосам і быць у адным шэрагу з палітычнымі самазванцамі».

Чытайце таксама: «Зрабіць лагер — і калючы дрот па перыметры». BYPOL апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова

Раней голасам, падобным да Карпянкова, ужо агучваўся тэзіс пра «лішніх людзей» — прэс-служба МУС назвала той «зліў» фэйкавым. 

МУС пра скандальны запіс: Мы не каментавалі і не будзем каментаваць фэйкі

Мікалай Карпянкоў, 52 гады. Узначальваў спецатрад «Алмаз», служыў на розных пасадах у Службе бяспекі прэзідэнта, з 2014 па канец 2020-га кіраваў ГУБАЗіК МУС, з 19 лістапада — камандуючы ўнутранымі войскамі, намеснік міністра ўнутраных спраў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?