Месца здарэння

Месца здарэння

22 студзеня каля 16-й гадзіны ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на рацэ Мухавец дзіця правалілася пад лёд. Калі ратавальнікі прыбылі да месца здарэння, пацярпелы знаходзіўся ля палонкі на лёдзе на адлегласці двух метраў ад парапета набярэжнай.

Як высветлілася, 10-гадовы хлопчык, гуляючы па набярэжнай, залез на парапет вышынёй 1,5 м ад паверхні вады. Потым ён спатыкнуўся, упаў на лёд і праваліўся.

Работнікі МНС дасталі дзіця на бераг. Пасля агляду медыкамі з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне арганізма» яго забралі ў бальніцу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0