Грамадства

За наезд на нагу супрацоўніка ДАІ мінчука будуць судзіць за замах на забойства — пакаранне за такі артыкул ад 10 год да расстрэлу

45-гадовага мінчука Аляксандра Троцкага абвінавачваюць у замаху на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў. Паводле абвінавачвання, ён наехаў 12 жніўня на сваёй машыне на нагу супрацоўніка ДАІ. У той вечар каля Стэлы машыну Аляксандра спынілі ўзброеныя людзі, калі ён адмовіўся выходзіць да іх з машыны, то выбілі шыбы, дасталі яго з салона і моцна збілі. З чэрапна-мазгавой траўмай пад канвоем і ў кайданках ён правёў у шпіталі тры тыдні.

Затым Аляксандра Троцкага перавялі ў СІЗА-1 па крымінальнай справе за гвалт у дачыненні да міліцыянта (арт. 364 КК). Але перад перадачай справы ў пракуратуру следчыя перакваліфікавалі абвінавачанне на больш жорсткае — замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 362 Крымінальнага кодэкса). Крымінальную справу супраць мінчука неўзабаве будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд. Акрамя гэтага, 22 студзеня суд Цэнтральнага раёна асудзіў Аляксандра на 15 сутак за непадпарадкаванне супрацоўніку АМАПа 12 жніўня.

«Вясна» пагаварыла з жонкай Аляксандра Ірынай, валанцёры «Вясны» маніторылі адміністрацыйны працэс над Троцкім — распавядаем усё, што вядома па справе.

Аляксандр Троцкі. Фота «Вясне» перадала жонка Аляксандра

Што адбылося жнівеньскім вечарам паміж Аляксандрам Троцкім і супрацоўнікамі ДАІ і АМАПа?

Аляксандра затрымалі 12 жніўня каля Стэлы па дарозе дадому.

«Усё адбылося 12 жніўня каля 20:00. Як мне потым сказалі, муж паварочваў з Мельнікайце на праспект Пераможцаў, дарога была пустая. І ў гэты момант машыну спынілі ўзброеныя людзі, каля 10 чалавек, сказалі выходзіць з машыны. Ён не пагадзіўся і тады пачуў, што будуць страляць, гэтыя людзі сталі біць шкло, муж з'ехаў. Цяпер, паводле версіі следства, ён наехаў на нагу міліцыянта», — распавядала Ірына, жонка Аляксандра, пасля інцындэнту TUT.BY.

У той вечар прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава ў Telegram-канале, паведаміла, што «каля 20:00 на скрыжаванні вул. Мельнікайце і пр-та Пераможцаў у Мінску 45-гадовы мужчына за рулём «Шкоды» здзейсніў наезд на супрацоўніка ДАІ. Кіроўца паспрабаваў схавацца з месца здарэння, але неўзабаве быў затрыманы. Для затрымання транспартнага сродку супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выкарыстоўвалі табельную зброю».

Таксама ў ведамстве паведамілі, што супрацоўніку міліцыі аказана медыцынская дапамога і ён дастаўлены ў медустанову. Аднак тое, што і кіроўца «Шкоды» быў дастаўлены ў бальніцу пасля збіцця, Чамаданава змаўчала.

«Пры затрыманні ў машыне выбілі шыбы, так дасталі мужа з салона і збілі. Што было далей — не ведаю. Ноччу са мной звязаўся медперсанал 5-й бальніцы, паведаміў, што Аляксандр паступіў з дыягназам чэрапна-мазгавая траўма, глухата, пры гэтым быў моцна збіты», — распавядае жонка Аляксандра.

У 5-й клінічнай бальніцы мужчына знаходзіўся тры тыдні. За гэты час у палату да Аляксандра нікога з родных не пусцілі. Ён быў прыкаваны кайданкамі да ложка, яго ахоўваў канвой. Трэцяга верасня Аляксандра з лякарні перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага, дзе ён знаходзіцца і цяпер. Ірына распавядае, што яе муж у лістах піша, што цяпер «здароўе нядрэнна». 

Так выглядаў Аляксандр пасля затрымання. Фота прадастаўлена чытачом TUT.BY

Справа перададзена ў Мінгарсуд

У дачыненні да Аляксандра адразу распачалі крымінальную справу паводле арт. 364 Кырмінальнага кодэкса — гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Аднак у снежні — перад перадачай справы ў пракуратуру — абвінавачванне перакваліфікавалі. Цяпер Аляксандра Троцкага абвінавачваюць па ч. 1 арт. 362 Крымінальнага кодэкса — замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку.

Санкцыя артыкула 362 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў, пажыццёвае зняволенне, смяротнае пакаранне. Згодна ч. 2 арт. 14 КК адказнасць за замах на злачынства надыходзіць па тым жа артыкуле кодэкса, што і за закончанае злачынства.

Крымінальная справа супраць Аляксандра Троцкага ўжо перададзена ў Мінскі гарадскі суд — неўзабаве пачнецца судовае разбіральніцтва.

За непадпарадкаванне па 23.4 КаАП 12 жніўня Троцкага асудзілі праз паўгода

У пятніцу, 22 студзеня, калі крымінальная справа супраць Аляксандра ўжо знаходзілася ў Мінгарсудзе, Цэнтральны суд разгледзеў адміністрацыйную справу супраць яго за непадпарадкаванне супрацоўніку АМАПа 12 жніўня — паводле арт. 23.4 КаАП. Гэты паўторны разгляд справы, новы пратакол на яго быў складзены 22 снежня. Суддзя Дзмітрый Карсюк асудзіў Аляксандра Троцкага на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Суд не забяспечыў прысутнасць Аляксандра па адміністрацыйным працэсе нават праз скайп. На разглядзе адміністрацыйнай справы камандзір 5 роты АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Карата, якому нібыта аказаў непадпарадкаванне Троцкі, з'явіцца не змог — «з 20 да 24 студзеня знаходзіцца ў службовай камандзіроўцы».

Скрыншот з відэа СК. Як мяркуецца, на ім пацярпелы супрацоўнік ДАІ

Адвакат у судзе сказаў, што Аляксандр Троцкі не прызнае віну і гэтае правапарушэнне ён не здзяйсняў. Паводле яго словаў, мужчына гатовы быў падаць патрэбныя дакументы супрацоўніку АМАПа праз фортку аўтамабіля і адкрыць багажнік для агляду, застаючыся ў салоне аўто. Таму Троцкі не аказваў непадпарадкаванне супрацоўніку АУС. Аднак суддзя Дзмітрый Карсюк прыняў рашэнне прызнаць Аляксандра Троцкага вінаватым па арт 23.4 КаАП і асудзіў на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным2

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць вакансій у Беларусі ў 54 разы большая, чым зарэгістраваных беспрацоўных1

Для аграсядзіб рыхтуюць новыя абмежаванні2

Беларусаў папярэдзілі пра візавую пастку пры наведванні Сербіі і Чарнагорыі2

Мерц катэгарычна супраць пасярэдніцтва Пуціна на Блізкім Усходзе2

Маладую выкладчыцу англійскай мовы асудзілі за ўдзел у пратэстах4

МУС Украіны: Расія разам з целамі ўкраінскіх вайскоўцаў перадае і расійскіх1

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА34

Вось як выглядае ўкраінскі вайсковец пасля трох гадоў расійскага палону ФОТАФАКТ10

Расійскія прапагандысты тэрмінова эвакуіруюцца з Тэгерана6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным2

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць