За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1748 (22 студзеня было 1813 новых выпадкаў) пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2081 пацыент.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 235 859 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 220 912 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1639 (+11 за суткі) пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 17 880 тэстаў.