Новую вытворчасць плануе пабудаваць французская кампанія, асноўнай прадукцыяй хімічнага завода стане вадкае мінеральнае ўгнаенне на аснове аміяку і серы.

Яшчэ адно хімічнае прадпрыемства па вытворчасці ўгнаенняў плануюць пабудаваць у Гродне. Інвестарам і ініцыятарам будаўніцтва выступае французская кампанія, якая ў студзені зацвердзіла праграму правядзення ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучага завода.

Згодна з дакументам, апублікаваным на сайце Гарадзенскага гарвыканкама, завод плануе будаваць французская кампанія Tessender Group.

У якасці пляцоўкі выбраны адзін з участкаў у прамысловай зоне «Аульс», якая знаходзіцца недалёка ад ААТ «Гродна Азот». Завод будзе спецыялізавацца на выпуску вадкіх угнаенняў. Асноўнай сыравінай для вытворчасці ўгнаення з'яўляецца аміяк, які вырабляе «Гродна Азот».

Магутнасць вытворчасці складзе 100 тысяч тон за год, а сам завод будзе працаваць у бесперапынным кругласутачным рэжыме. Прадукцыю плануюць пастаўляць на рынак Усходняй Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0