У 15:00 у Мінску на пікеты выйшлі дзясяткі чалавек на асноўных скрыжаваннях — гэта знак падтрымкі мітынгоўцам у Расіі і напамін самім сабе, што пратэсны настрой у грамадстве не знік. 

Багата людзей сабралася, напрыклад, ля станцыі метро «Спартыўная». Сілавікоў спачатку не было ўвогуле, яны пад‘ехалі праз хвілін 20. Карэспандэнты НН заспелі кропкавыя затрыманні на гэтым месцы.

Дзе яшчэ выходзілі людзі? Адоеўскага, Серабранка, Малінаўка, Антонаўская — Захарава — Пуліхава, Чырвоны Бор, Копішча, Ратамка, Каменная Горка, Магілёўская шаша, Даўгінаўскі тракт, Грушаўка, Багдановіча, Лошыца, Тарасава, Ждановічы, Пярэспа, Скарыны, «Рыга». І гэта толькі тыя месцы, пра якія вядома рэдакцыі.

Відэа з ланцугамі салідарнасці — у нашым тэлеграм-канале: 

Як пазней адсправаздачыцца МУС, агулам у сталіцы было затрымана каля 100 чалавек. Вечарам у спісах валанцёраў значылася больш за 140 прозвішчаў. 

Вялікі ланцуг сабраўся на праспекце Пераможцаў у «Лебядзіным», калі людзі разышліся, у суседніх дварах з'явіліся сілавікі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0