Фота Wikipedia Commons.

Праект, вядомы як Loon, быў задуманы ў 2011 годзе і ўпершыню апрабаваны ў Новай Зеландыі ў 2013. Loon меў данесці інтэрнэт да мільярдаў людзей у раёнах, дзе правесці інтэрнэт традыцыйным кабельным шляхам задорага ці заскладана. Праект кантраляваўся холдынгам Alphabet Inc., але кампанія Loon не змагла дасягнуць устойлівай бізнэс-мадэлі — «зшаравы» інтэрнэт абыходзіўся таксама задорага.

Loon запускала напоўненыя газам поліэтыленавыя шары ў стратасферу. Там бартавое абсталяванне сувязі перадавала інтэрнэт-сігналы назад на зямлю.

Тым не менш, у 2015 годзе дзякуючы тэхналогіі Loon удалося павялічыць доступ да інтэрнэту ў Інданэзіі, дзе дзве трэція з 250 мільёнаў жыхароў у той час не маглі выйсці ў сетку. А ў 2017-м праект запусціў паветраныя шары над Пуэрта-Рыка пасля таго, як ураган «Марыя» пашкодзіў камунікацыйную інфраструктуру вострава.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?