У гэты тэрмін залічана знаходжанне Аляксандра пад вартай падчас следства з 23 кастрычніка па 22 студзеня 2021 года. Пасля абвяшчэння прысуду Аляксандра выпусцілі з-пад варты, піша spring96.org

Асудзілі ж Аляксандра Сячко паводле артыкула 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Сячко прызнаў, што напісаў SMS-паведамленне камандзіру аддзялення мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Яўгену Урублеўскаму са словамі: «Маліся, у**, ты хутка п***ш»:

«Пасля прагляду відэа аб масавых збіваннях і ўсіх гэтых бясчынствах падчас жнівеньскіх падзей я быў абураны і шакаваны — і на эмоцыях напісаў паведамленне», — распавёў «Вясне» Аляксандр Сячко.

22 кастрычніка, як сцвярджае Аляксандр, да яго прыехалі аператыўныя супрацоўнікі з Мінска (сам ён жыве ў Гродне):

«Не прадстаўляючыся, хацелі патрапіць у кватэру. Аформілі ж маё затрыманне 23 кастрычніка — то бок пратрымалі мяне амаль суткі без рэгістрацыі і афармлення, каб адвакаты не ведалі, дзе я», — адзначыў Аляксандр.

Тры месяцы, пакуль ішло следства, Аляксандр знаходзіўся ў розных месцах: у Жодзіна, затым у Гродна, а пасля яго перавялі ў СІЗА№1 у Мінску. Сярод умоў утрымання Аляксандр адзначыў наяўнасць праблемы атрымаць медыцынскую дапамогу:

«Лекар абяцае: «Так-так, я прыйду». А ў выніку чакаеш яго па тры-пяць дзён — і нічога. І толькі ўжо калі едзеш на суд, то там сяк-так з лекарам ужо можна было дамовіцца і атрымаць прэпараты».

Аляксандр Сячко адзначыў, што Урублеўскаму паступіла каля 1300 паведамленняў — рэакцыі людзей на катаванні на Акрэсціна 9-12 жніўня 2020 года.

Суд таксама абавязаў Аляксандра Сячко выплаціць Урублеўскаму кампенсацыю маральнай шкоды памерам у 1000 беларускіх рублёў. А яго мабільны тэлефон, з якога і было напісана SMS, — канфіскаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0