«Гэта не нашы метады», — паліцэйскія выбачыліся перад жыхаркай Пецярбурга Маргарытай Юдзінай, якую супрацоўнік сілавых структур моцна ўдарыў у жывот. Жанчына пасля гэтага трапіла ў рэанімацыю.

Учора да яе прыйшоў палкоўнік Сяргей Музыка, начальнік Упраўлення арганізацыі аховы грамадскага парадку, паведамляе Mash. Некалькі разоў папрасіў прабачэння ад імя ўсяго асабовага складу, паабяцаў разабрацца і пакараць вінаватых, а таксама любую дапамогу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?