SpaceX / Youtube

Папярэдні рэкорд зарэгістравалі ў 2017 годзе. Тады касмічнае агенцтва Індыі змагло паспяхова запусціць ракету са 104 спадарожнікамі.

Місія SpaceX атрымала назву Transporter-1. Сярод спадарожнікаў, выведзеных на арбіту, дзесяць прызначаюцца для глабальнай сеткі Starlink. SpaceX разгортвае яе, каб забяспечыць інтэрнэтам цяжкадаступныя месцы Зямлі. Астатнія спадарожнікі будуць працаваць для патрэб розных кліентаў, уключаючы фінскую кампанію ICEYE, яна распрацоўвае сістэмы маніторынгу небяспечных лядовых аб'ектаў.