Усе абмяркоўваюць, што Васкрасенскі купіў аўто за $100 тысяч. Разбіраемся
Карыстальнікі сацыяльных сетак масава перапошчваюць здымак, на якім палітолаг Юрый Васкрасенскі пазіруе на фоне новага ўседарожніка Volvo XC90. Такая мадэль каштуе мінімум $93 тысячы.
«Віншуем Юрыя з пакупкай раскошнага аўтамабіля!» — напісаў пад здымкам дылер «Вольва».

Чытайце таксама: «КДБ убачыў ува мне велізарны патэнцыял». Вялікая гутарка з Юрыем Васкрасенскім пра сустрэчу палітвязняў з Лукашэнкам
Аднак насамрэч Васкрасенкі набыў машыну яшчэ перад прэзідэнцкімі выбарамі, якія зрабілі яго знакамітым — у сакавіку 2020 года. Фота зробленае менавіта тады.
Палітолаг тлумачыць, што аформіў гэтае Volvo XC90 на сваю юрыдычную асобу. Купляў у лізінг на 3 гады пад 14% гадавых у далярах.
Пры гэтым ён здаў у салон сваё папярэдняе аўто, Volvo XC60. Па яго словах, старую машыну залічылі за 40% ад кошту новай.
Такім чынам, даплата склала каля $60 тысяч. Аднак з улікам працэнтаў Васкрасенскаму давядзецца аддаць салону каля $85 тысяч.
Чытайце таксама. Хто такі Юрый Васкрасенскі? Палітычны шлях ад апазіцыянера да ўдзельніка інаўгурацыі Лукашэнкі і назад
Адметна, што машына палітолага ў два з паловай разы даражэйшая за аўтамабіль Ганны Канапацкай, якая набывала яго прыкладна ў той жа час.
Чытайце. Канапацкая купіла ў салоне раскошны «Рэндж Ровер». Яго кошт — амаль 100 тысяч рублёў ФОТА
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары