Раніцай 25 студзеня скончыўся тэрмін трохдзённага знаходжання затрыманых у ІЧУ, аднак на волю ніхто не выйшаў, піша Tut.by.

— Мы дзяжурым каля ІЧУ з 7-й раніцы, нікога не выпускалі. Але нам кажуць, што ўсе вызваленыя, — кажа мама аднаго з затрыманых.

Частка сваякоў дзяжурыць каля будынка суда на вуліцы Тухачэўскага, куды, як мяркуецца, павінны былі раніцай прывесці затрыманых. Аднак у суд нікога з іх таксама не даставілі.

Сваякі прынялі рашэнне пісаць заявы аб знікненні людзей.

— Я быў у кватэры дачкі падчас ператрусу, — распавядае Георгій Стрыгуноў. Ягоную дачку Алену затрымалі раніцай 22 студзеня. — Калі яе забіралі, нейкі маёр паведаміў, што яе апытаюць і адпусцяць. Ужо скончыўся 72 гадзіны з моманту затрымання, і я не ведаю, дзе яна.

Георгій Стрыгуноў кажа, што падчас ператрусу ў кватэры дачкі адзін з супрацоўнікаў міліцыі сказаў, што дачку затрымліваюць па справе аб абразе праваахоўнікаў. Але падрабязнасцяў ён не ведае.

Толькі пасля падачы заяў, каля 10:30, сваякам паведамілі, што затрыманыя яшчэ ў ІЧУ. Суды, хутчэй за ўсё, пройдуць там жа па відэасувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0