Фота Мінабароны

Асноўная мэта — праверка і павышэнне ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і воінскіх часцей выканаць свае задачы па прызначэнні ў сучасных умовах, паведамляе Мінабароны.

Паведамляецца, што дзеянні пройдуць практычна на ўсіх палігонах Узброеных сіл і асобных участках мясцовасці.

Войскам трэба будзе дзейнічаць у розных умовах — пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы днём і ноччу як у лясных масівах, так і ў населеных пунктах.

Завяршыць праверку плануецца правядзеннем кантрольных заняткаў і тактычных вучэнняў з баявой стральбой рознага ўзроўню.