Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.

44-гадовы кіроўца МАЗа ехаў з боку Стоўбцаў у напрамку Нясвіжа. У нейкі момант паўпрычэп грузавіка вынесла на сустрэчную, дзе ён урэзаўся ў «Пежо».

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр «Пежо» атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.