Ён паведаміў, што з сярэдзіны снежня ў горадзе адзначаецца змяншэнне колькасці захворванняў. Таму і было прынятае рашэнне аб адмене некаторых абмежаванняў у рабоце ўстаноў грамадскага харчавання пасля 23-й гадзіны.
Але разам з тым, падкрэслівае мэр, сітуацыя застаецца «даволі напружанай, хоць і кантраляванай».
Да таго ж у лютым прагназуецца павелічэнне колькасці сезонных захворванняў, у тым ліку і на грып. У сувязі з гэтым кіраўнік горада настойліва рэкамендуе гараджанам заставацца пільнымі і захоўваць усе меры перасцярогі.