Юрыст застаецца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.

Максім Знак быў затрыманы 9 верасня. Ён абвінавачваецца ў закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі (ч. 3. арт. 361 КК), абарона сёння накіравала ў генпракуратуру скаргу на ўсе папярэднія адмовы ў спыненні крымінальнага пераследу. Гэта справа Каардынацыйнай рады.

У снежні Генпракуратура завяла дзве новыя крымінальныя справы ў дачыненні да членаў Каардынацыйнай рады па фактах стварэння экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім, фінансавання яго дзейнасці і змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Максіму Знаку абвінавачванняў па новых справах выстаўлена не было.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?