Культура

Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?

У тэлеграм-канале «Священный Белавуд» з’явілася інфармацыя аб тым, што створаныя да стагоддзя Купалаўскага дакументальныя фільмы, а таксама дзве новыя ігравыя карціны Нацыянальнай кінастудыі з удзелам былых акцёраў тэатра пакладзены на паліцу. Пагаварылі са студыямі, што здымалі гэтае кіно.

Да юбілею тэатра Міністэрства культуры замовіла, адпаведна, і выдзеліла грошы на чатыры дакументальныя карціны. Дзве ствараліся на студыі гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна», дзве — на кінастудыі «Беларусьфільм».

Студыя Уладзіміра Бокуна свае карціны ўжо «здала». Вядоўцамі ў фільмах «Купалаўскі на хвалі гісторыі» і «Генетычны код — тэатр» з’яўляюцца былыя купалаўцы Раман Падаляка і Павел Харланчук. Праца над стужкамі вялася цэлы год, першую карціну майстэрня пашырыла і падрыхтавала таксама яе тэлевізійны чатырохсерыйны варыянт.

Як паведамілі на студыі, афіцыйнай забароны на фільмы пра Купалаўскі тэатр няма, яны прынятыя заказчыкам, то-бок міністэрствам, але ў той жа час там разумеюць, што прапаноўваць іх на тэлебачанне, а тым больш арганізоўваць прэм’еру на вялікім экране цяпер бессэнсоўна.

Карціны «Беларусьфільма», па словах дырэктара студыі «Летапіс» Аксаны Эйхарт, пакуль знаходзяцца ў вытворчасці: фільм Галіны Адамовіч «Галоўныя рэжысёры Нацыянальнага тэатра» будзе гатовы неўзабаве, а здача работы Наталлі Жамойдзік «Адвечныя тэмы» запланавана на канец сакавіка. «Проста глядзець на гэтыя твары, на акцёраў вельмі цікава. У нас шмат планаў па рэалізацыі, можа быць, нашы работы і работы «Майстэрні Бокуна» будуць паказвацца разам».

«Не трэба рабіць з мухі слана: ніхто не дапусціць, каб фільмы, зробленыя за дзяржаўны кошт, проста ляглі на паліцу, — каментуе дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі. — Карціны пра Купалаўскі цяпер знаходзяцца ў вытворчасці, мы выконваем дзяржзамову, яе ніхто не адмяняў, працэдура закупкі адбылася. Калі фільм гатовы, мы прымаем рашэнне, што з ім рабіць, дзе і як паказваць, пры мне яшчэ ніводзін не лёг на паліцу. Яны знойдуць свайго гледача — не варта раней часу раздуваць скандал, быццам мы нешта хаваем».

На чуткі пра тое, што стужкі «Аванцюры Пранціша Вырвіча» і «Купала» не паказваюцца праз удзел у іх былых акцёраў Купалаўскага тэатра, Уладзімір Карачэўскі кажа: «Такой задачы нам ніхто ніколі не ставіў. Мне што, трэба перастаць прадаваць і паказваць бібліятэку за апошнія дзесяць гадоў? Кажу шчыра: гэта чуткі і домыслы, не варта даводзіць іх да абсурду. Цяпер мы займаемся тым, каб перакласці «Аванцюры» на беларускую мову, прычым зрабіць гэта на нашай новай тонстудыі, і паказаць беларускамоўную версію пасля пандэміі.

Для абодвух гэтых фільмаў я чакаю найлепшага часу і думаю, як іх прадаць і паказаць з максімальнай выгадай. Кінапракат ледзь пачынае адраджацца, нават нашумелыя «Урокі персідскай» не сабралі поўныя залы, таму не бачу сэнсу арганізоўваць паказы ў пустых кінатэатрах, бо пракат — адна з крыніц даходу кінастудыі».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога4

Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць