Планавалася, што турнір адбудзецца ў Латвіі і Беларусі. Але тыдзень таму ІІХФ пазбавіла Мінск права правядзення матчаў чэмпіянату свету 2021 года. У сталіцы Беларусі павінны былі адбыцца матчы групы А, два чвэрцьфіналы, паўфіналы, матч за трэцяе месца і фінал. Паколькі правядзенне чэмпіянату свету з'яўляецца важнай крыніцай даходу Міжнароднай федэрацыі, адмены турніру дакладна не адбудзецца, піша ТАСС.

Савет ІІХФ разгледзіць тры варыянты месца правядзення беларускай часткі спаборніцтваў. Замест Мінска гульні чэмпіянату свету можа прыняць Браціслава, дацкі Хернінг або Рыга правядзе першынство ў поўным аб'ёме. Зацікаўленасць у турніры выказала Літва, але ІІХФ прыняла рашэнне адмовіцца ад літоўскай прапановы.

Чэмпіянат свету пройдзе з 21 мая па 6 чэрвеня.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?